Літоўска-беларускі праект «Захаванне спадчыны князёў Радзівілаў і яго адаптацыя для турызму ў гарадах Кедайняй і Нясвіж».
Па выніках першага конкурсу праектных прапановаў Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у межах Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады грант атрымаў літоўска-беларускі праект ENI-LLB-1-109 пад назвай «Захаванне спадчыны князёў Радзівілаў і яго адаптацыя для турызму ў гарадах Кедайняй і Нясвіж».

Праект накіраваны на стварэнне ўстойлівых і эфектыўна кіруемых аб’ектаў спадчыны для павелічэння колькасці турыстаў, што будзе мець непасрэдны ўплыў на эканоміку абодвух рэгіёнаў. Праект спрыяе супрацоўніцтву двух рэгіёнаў, якія аб’яднаны гісторыяй роду Радзівілаў.
Супрацоўніцтва Краявога музея ў г. Кедайняй і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў г. Нясвіж можа разглядацца як стварэнне турыстычнага кластара культурных каштоўнасцяў, яно будзе спрыяць гістарычным даследаванням, правядзенню навуковых канферэнцый, абмену выставамі, распрацоўцы новых турыстычных маршрутаў і г.д.
Бюджэт сумеснага праекта устаноўлены ў памеры € 726 703, у тым ліку для музея-запаведніка «Нясвіж» выдзелена € 63 000.
90% бюджэта інвесціруе ЕС, 10% — сафінансаванне атрымальнікаў гранта прапарцыйна пэўнай для кожнага з іх долі.
Тэрмін рэалізацыі: 2018-2020гг.
Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: