«МАРЫ ПРА НЯСВІЖ»
17 ліпеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі «МАРЫ ПРА НЯСВІЖ».
«Мары пра Нясвіж» — эксклюзіўная праграма ў выкананні зорак сучаснай музыкі (Т. Старчанка — раяль/клавесін, Я. Віданаў — флейта, П. Кухта — гітара), якая асаблівым чынам звязана з Нясвіжскім замкам: музычныя творы прысвечаны яму ці гучалі ў ім на шматлікіх прыёмах.
Старадаўняя і сучасная музыка М. Радзівіла, М. Агінскага, Н. Орды, М. Ельскага, Г. Гарэлавай падкрэсліць непаўторную палацавую атмасферу, а чароўныя спалучэнні гітары і флейты, флейты і клавесіна і зачаравальнае гучанне раяля зробяць гэты канцэрт незабыўным!
Пачатак канцэртаў — 13:00, 16:00.
Набыць білеты
https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/klassika/mechty-o-nesvizhe-362445/
https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/klassika/mechty-o-nesvizhe-362447/
Тэл.: +375 1770 20602, 20660.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: