«Мастацтва есці» — новы педагагічны занятак
З 1 верасня школьнікі змогуць наведаць новы музейна-педагагічны занятак па выставе ў кафэ «Батлейка».
Старадаўнія посуд, стравы — спіс прадметаў, якія былі на сталах у мінулыя часы, бясконцы. За кожным з іх — займальная гісторыя, якую навучэнцы 4 - 7 класаў змогуць пачуць з 1 верасня 2021, наведаўшы музейна-педагагічны занятак «Мастацтва есці».
Працягласць: 45 хвілін.
Колькасць удзельнікаў: да 25 чалавек.
Кошт: 12 руб. 50 кап.
Запіс па тэлефонах: 8 01770 2 39 55, 8 01770 2 21 47.
Каб быць у курсе ўсіх музейных навінаў - падпісвайцеся на наш телеграм-канал https://t.me/niasvizh_museumПадзяліцца ў сацыяльных сетках: