Музейная сенакосная талака
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло "Свята першага ўкосу" (Музейная сенакосная талака).
У яго рамках адбылося спаборніцтва па першым укосе паміж камандамі ўстаноў культуры. У спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Музея народнай архітэктуры і побыту, Нацыянальнага гістарычнага музея, Беларусьфільма, музея-запаведніка "Нясвіж", Нацыянальнага мастацкага музея і Савета дырэктараў музеяў Рэспублікі Беларусь.
Па выніках спаборніцтва першае месца занялі касцы Музея народнай архітэктуры і побыту, на другім — каманда музея-запаведніка "Нясвіж", "бронзу" спаборніцтваў падзялілі прадстаўнікі Міністэрства культуры і Савета дырэктараў музеяў Рэспублікі Беларусь.
Віншуем каманды пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў з яркімі перамогамі!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: