«Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД»
Сёння пачалася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Музейныя ініцыятывы на прасторы СНД», якая рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Выканкама СНД, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва. У яе рабоце прымаюць удзел прадстаўнікі музеяў Расіі, Беларусі, Азербайджана, Казахстана і Кыргызстана.
У першы дзень канферэнцыі, 9 лістапада, у Штаб-кватэры Выканаўчага камітэта СНД (г. Мінск) адбудзецца пленарнае пасяджэнне. З дакладамі таксама выступяць удзельнікі секцыі «Работа музеяў па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны».
10 лістапада на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» пройдзе работа секцый па наступных тэмах: «Культурна-адукацыйная работа музеяў», «Традыцыі і інавацыі ў дзейнасці сучаснага музея», «Роля музеяў у захаванні і развіцці культурнага асяроддзя гістарычных рэгіёнаў», «Ад пошуку да прэзентацыі: даследчая работа музеяў».
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: