МУЗЫЧНАЕ СВЯТА Ў ПАЛАЦЫ
У святочны вясенні дзень мы запрашаем вас здзейсніць дзіўнае і маляўнічае падарожжа ў часе. Падарыце сваім каханым яркі і незабыўны падарунак!
8 сакавіка а 14 гадзіне Нясвіжскі замак разам з акцёрам Рэспубліканскага тэатра Беларускай драматургіі Максімам Брагінцам, вядучай салісткай Музычнага тэатра Ганнай Ягараевай і знакамітым струнным квартэтам Вялікага тэатра Беларусі «Vivat-Quartet», у якім іграюць лепшыя музыканты краіны, запрашаюць перанесціся ў эпоху Радзівілаў XVI-XIX стагоддзяў. Непаўторная, утульная і загадкавая атмасфера палаца, маляўнічыя касцюмы, жывая музыка аўтарскага тэатралізаванага канцэрта – усё гэта перанясе гледачоў у эпоху галантнага стагоддзя, дзе яны змогуць пачуць унікальную музыку, якая стваралася і гучала менавіта ў гэтых сценах, пачуць цікавыя гісторыі пра гаспадароў замка, адчуць сябе часткай прадстаўлення і нават навучыцца танцаваць паланэз. Радасць сапраўднага вясенняга свята чакае вас! Мы адпраўляемся ў падарожжа разам!
Білеты можна набыць тут: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/muzykalnyj-prazdnik-vo-dvorce-383851/ і ў касах музея-запаведніка.
Даведкі па тэлефонах: +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: