«Музычныя ГРАНД вечары»
Запрашаем 11–12 верасня на «Музычныя ГРАНД вечары» ў Нясвіжскі замак!
На шыкоўным белым раялі ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля ў Нясвіжы прагучыць лёгкая салонная класіка ад барока да рамантызму: Бах, Моцарт, Гендэль, Шапэн і іншыя вялікія кампазітары! Вас чакаюць чароўнае музычнае падарожжа з элементамі інтэрактыву і найвялікшыя музычныя творы ў арыстакратычнай атмасферы замка Радзівілаў, дзе вы зможаце ў поўнай меры атрымаць асалоду ад прыгажосці вечнага мастацтва!
У праграме (раяль (сола і ансамблі) і вакал):
Г.Ф. Гендэль «Lascia ch'io pianga», арыя Альміра з оперы «Рынальда» (вакал + раяль);
І.С. Бах «Менуэт» і «Жарт» (раяль, у 4 рукі);
І.С. Бах - Ш.Гуно «Авэ Марыя» (вакал + раяль);
В.А. Моцарт «Турэцкае ронда» (раяль);
В.А. Моцарт «Лёгкая соната» (раяль);
В.А. Моцарт «Сімфонія № 40» (раяль, у 4 рукі);
М.К. Агінскі. Паланез «Развітанне з Радзімай» (раяль);
Ф. Шапэн. Вальс (раяль);
Ф. Мендэльсон «Гебрыды» (раяль, у 4 рукі).
Выступаюць:
Арцём ШАПЛЫКА (раяль) — саліст Белдзяржфілармоніі, заснавальнік прыватнай музычнай школы і канцэртнага агенцтва «АртГранд», лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Марына ШАПЛЫКА (раяль) — артыст-саліст канцэртнага агенцтва «АртГранд»;
Вольга МІЦКЕВІЧ (вакал) — салістка Белдзяржфілармоніі, лаўрэат
міжнародных конкурсаў.
Пачатак канцэртаў — у 17:00.
Даведкі па тэлефонах: +375 1770 2 06 02; +375 29 781 22 37.
Білеты можна набыць на сайце kvitki.by на суботу, 11 верасня, нядзелю, 12 верасня і ў касах музея-запаведніка (у дзень канцэрту!).Падзяліцца ў сацыяльных сетках: