"Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!"
2 верасня ў канферэнц-зале аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці «Палацавы ансамбль» прайшоў Урок ведаў для вучняў 9-х класаў Нясвіжскай гімназіі.
Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 36 гімназістаў, тэма ўрока — "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!".
Арганізатарамі выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Нясвіжская гімназія».
Урок правёў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці музея-запаведніка Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі, які паведаміў цікавыя факты аб культурнай спадчыне нашага рэгіёна.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: