Нашы шашысты – другія ў раёне!
Каманда Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» заняла ІІ месца ў спаборніцтвах па шашках круглагадовай спартакіяды Нясвіжскага раёна сярод прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, прысвечанай Году гістарычнай памяці.
Мерапрыемства прайшло на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская гімназія”.
Каманда музея-запаведніка “Нясвіж” была прадстаўлена вядучым спецыялістам па музейна-педагагічнай дзейнасці Вячаславам Іванавічам Мазалеўскім (кіраўнік каманды), вядучым спецыялістам па выставачнай дзейнасці Вольгай Мікалаеўнай Шынкевіч (заняла ІІІ месца ў індывідуальным заліку ў спаборніцтвах па шашках сярод жанчын) і электраманцёрам Юрыем Віктаравічам Дзішуком.
Виншуем!
Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: