Нацыянальны каляндар прышчэпак
У Рэспубліцы Беларусь са студзеня 2025 года пачаў дзейнічаць новы Нацыянальны каляндар прышчэпак
Уводзіцца вакцынацыя супраць:
- Пнеўмакокавай інфекцыі ўсіх дзяцей ва ўзросце да 1 года (трохразова ў 2, 4 і 12 месяцаў). Гэта агульнасусветная практыка кіравання эпідэмічным працэсам пнеўмакокавай інфекцыі і з'яўляецца актуальным для Рэспублікі Беларусь;
- Інфекцыі, выкліканай вірусам папіломы чалавека (ВПЧ-інфекцыя) дзяўчынак 11 гадоў. Гэта абумоўлена неабходнасцю сфарміраваць абарону да пачатку палавога жыцця і найбольш мэтазгодна зыходзячы з праграмных аспектаў арганізацыі вакцынацыі.
- Коклюшу (бустарная вакцынацыя) - ва ўзросце 6 гадоў.