Навагоднія сюрпрызы-2025
У першыя дні 2025 года для вас:
- з 1 па 4 і 7 студзеня - дзіцячая творчая пляцоўка "Навагодняя майстэрня", фота ў гістарычных касцюмах, а таксама работа навагодняй фотазоны ў Тэатральнай зале;
- з 2 па 4 студзеня - культурнае мерапрыемства "Новы год у Палацы"
Пачатак мерапрыемства - 12.00.
Кошт паслугі:
Адзіны білет (наведванне Палацавага ансамбля і мерапрыемства "Новы год у Палацы") - 21 руб. (дарослы)
Адзіны білет (наведванне Палацавага ансамбля і мерапрыемства "Новы год у Палацы") - 12 руб. (школьнікі, студэнты)
5 студзеня ў 15.00 і 17.00 - канцэртныя праграмы "Калядны джаз";
6 студзеня ў 13.00 і 15.00 - "Падарунак для Зорачкі" - дзіцячы спектакль пра Новы год, дабро і шчасце, пра ўзаемаадносіны і каханне.
Зарадзіцеся святочным настроем разам з намі!
Атрымаць інфармацыю можна ў інфармацыйна-касавым цэнтры па тэлефонах:
+375 (17) 702-06-02, +375 29 551 80 51 МТС, +375 29 569 29 59 МТС, +375 29 190 31 82 А1, +375 29 190 31 49 А1.
Звяртаем увагу, што ў перыяд з 2 па 4 студзеня работа палацавага ансамбля будзе працягнута да 19.00.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: