«Каляды - час цудаў і незвычайных гісторый ў Палацы Радзівілаў»

З 2 па 8 студзеня музей-запаведнік «Нясвіж» і MuzzicDom прадставяць праграму «Каляды - час цудаў і незвычайных гісторый ў Палацы Радзівілаў».

alt

У першыя дні Новага года ўсіх гасцей музея-запаведніка «Нясвіж» чакае казачнае і містычнае вандраванне пад акампанемент чароўнай музыкі эпохі рэнесансу і барока.


Легенды Палаца стануць рэчаіснасцю!

І, магчыма, Вы пабачыце саму... Барбару Радзівіл...


  • Але гэта далёка не ўсё, што можа здарыцца ў Калядныя дні.

Добра вядома - аніводнае значнае свята ў Палацы Радзівілаў не абыходзіцца без займальных гісторый. Усіх наведвальнікаў музея-запаведніка чакаюць святочная атмасфера і незабыўныя ўражанні.

Да сустрэчы ў студзені!


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: