Ноч музеяў - 2025 — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Ноч музеяў - 2025

Ноч музеяў - 2025

ШТО ЧАКАЕ 17 МАЯ ГАСЦЕЙ МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА "НЯСВІЖ":

19:00-22:00

Тэматычная праграма "Ноч музеяў-2025", 6+ у Цэнтральным двары:

- у 19:10, 20:00, 20:50, 21:40 - музычна-харэаграфічная праграма Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі",

- інтэрактыўныя рыцарскія пляцоўкі,

- гандлёвыя пляцоўкі з вырабамі беларускіх рамеснікаў,

- фота ў гістарычных касцюмах,

- фота з сапраўднымі рускімі хартамі – паляўнічымі гадаванцамі арыстакратаў.

УВАХОДНЫ БІЛЕТ – 7.00 руб.

 А таксама!

Тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век», 6+ у Палацавым ансамблі:

- зручны выпадак прагуляцца па палацы незвычайным маршрутам, спусціцца ў сутарэнне, падняцца на бастыёны і даведацца пра паляўнічыя традыцыі тутэйшых мясцін,

- сустрэча з гістарычнымі персанажамі і магчымасць самому стаць героем анімацыйнай праграмы.

КОШТ БІЛЕТАЎ:

адзіны ўваходны білет*

- поўны – 30.00 руб.

- ільготны (для школьнікаў, студэнтаў, дарослых членаў шматдзетных сем'яў) – 20.00 руб.

 

*У кошт АДЗІНАГА БІЛЕТА ўключана наведванне праграмы «Ноч музеяў-2025» у Цэнтральным двары і наведванне тэатралізаванай экскурсіі-анімацыі «Трафейны век» у Палацавым ансамблі.

 

Квіткі на мерапрыемствы можна набыць да 21:00

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: