«Нясвіж Хрыстоў запрашае»
Фестываль арганізаваны праваслаўным Братэрствам у гонар Праабражэння Гасподняга Нясвіжскага благачыння Слуцка-Салігорскай епархіі і Саветам па культуры Мінскай епархіі пры садзейнічанні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».
У 19:00 на цэнтральным двары Нясвіжскага замка адбудзецца канцэрт трох праслаўленых калектываў: Архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і дзіцяча-юнацкі хор "Сустрэча" прыхода храма Ўсіх Тужлівых Радасцяў г. Мінска.
Таксама ў праграме ўдзельнічаюць: выканаўца на нацыянальным армянскім інструменце дудук Карынэ Дрнаян, выпускніца тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна, актрыса тэатра і кіно Ані Акапян і лаўрэат міжнародных конкурсаў, сапрана Гоар Акапян.
У канцэртную праграму ўвайшоў вялікі спектр твораў. Прагучаць богаслужбовыя, класічныя, народныя спевы і творы сучасных аўтараў, песні, прысвечаныя Беларусі.
Уваход - вольны.