"Нясвіж на кончыках пальцаў": архітэктура, якую можна адчуць
"Нясвіж на кончыках пальцаў": архітэктура, якую можна адчуцьУ конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы агульнаадукацыйных школ, дзіцячых школ мастацтваў і каледжаў Мінскай вобласці. Юныя аўтары прадставілі незвычайныя працы – тактыльныя карціны, якія можна ўспрымаць не толькі вачыма, але і рукамі.
Галоўная мэта праекта – зрабіць багатую архітэктурную спадчыну рэгіёну даступнай для людзей з парушэннем зроку, падарыць ім магчымасць "убачыць" прыгажосць замкаў, храмаў і гарадскіх ансамбляў праз дотык.
Лепшыя работы будуць уключаны ў музейныя праграмы для невідушчых і наведвальнікаў са слабым зрокам. Конкурс стаў важным крокам у развіцці інклюзіўных культурных практык, даказаўшы, што архітэктура і мастацтва могуць быць адкрыты кожнаму.
Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад музея-запаведніка "Нясвіж". Асаблівы прыз дырэктара музея быў уручаны Паліне Пачко, навучэнцы Гарадзейскай школы мастацтваў.
Сярод адзначаных удзельнікаў – Аліна Харчанка (школа №2, г. Стоўбцы), Кірыл Казакевіч (Сноўская сярэдняя школа), Лізавета Яраш (Аношкаўская дзіцячая школа мастацтваў), Надзея Камяк і Кіра Буткевіч (Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Я. Коласа), Ганна Нагорная.
Конкурс "Нясвіж на кончыках пальцаў" паказаў, што архітэктура можа быць не толькі відовішчам, але і дакрананнем – жывым вопытам, даступным кожнаму.