Паважаныя жыхары Нясвіжскага раёна, магчыма, гэта ваш шанец?!

Нясвіжскі палац з'яўляецца ўнікальным аб'ектам Рэспублікі Беларусь.
Аднак не толькі ён можа быць візітнай карткай раёна, асабліва ва ўмовах узрастаючай цікавасці да прыроды і экалагічнага выхавання.
У ваколіцах Д. Юшэвічы знаходзіцца самая вялікая калонія ўнікальных крапчатых суслікаў, якія сваім абаяннем прыцягваюць турыстаў. Для іх папулярызацыі, прыцягнення ўвагі да іх захавання плануецца арганізаваць экскурсійны маршрут.
Аднак правільна прэзентаваць гэты феномен могуць толькі экскурсаводы.
У рамках прыродаахоўнай ініцыятывы ПРААН у сакавіку 2025 года арганізуюцца бясплатныя экспрэс-курсы экскурсаводаў.
Вы пазнаёміцеся з асновамі экскурсійнай методыкі, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сферы турызму, базавым курсам гісторыі Беларусі, прынцыпамі працы экскурсавода ў нашай краіне. Пасля заканчэння курсаў слухачы могуць падаць заяўку, каб прайсці прафесійную атэстацыю ў Нацыянальным агенцтве па турызме, якая пацвярджае кваліфікацыю экскурсавода.
Тэрмін навучання —1 месяц.
Пачатак заняткаў — 5 сакавіка 2025 г.
Курс складаецца з 8 завочных заняткаў у рэжыме анлайн (дзве вячэрнія лекцыі у тыдзень) і вочнай сесіі ў Нясвіжы (папярэдне 29-30 сакавіка).
Выкладчыкі курсаў — выкладчыкі ВНУ, практыкі турызму.
Запрашаюцца асобы з вышэйшай або сярэднеспецыяльнай адукацыяй, а
таксама студэнты 3-5-га курса. Памер групы слухачоў — да 20 чалавек.
У выпадку вялікай колькасці жадаючых, прыярытэт будзе аддавацца жыхарам в. Юшавічы і ваколіц, больш ранняй даце заяўкі і на падставе дасланых матэрыялаў.
Просім дасылаць заяўкі да 4 сакавіка 2025 г. уключна на адрас a.vintchevski@gmail.com. у заяўцы пазначыць Прозвішча, імя, ВНУ, якую скончылі або ў якой вучыцеся, год заканчэння ВНУ, месца жыхарства, маб. тэлефон і адрас эл. пошты, кароткі матывіровачны ліст: чаму вам гэта цікава. Пытанні і ўдакладненні можна дасылаць на паказаны вышэй адрас.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: