Прэм'ера відэароліка — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Прэм'ера відэароліка

Прэм'ера відэароліка

Захаваем нашу гістарычную радзіму – пад такім дэвізам штогод 18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных месцаў. Ён вядомы таксама як Дзень сусветнай спадчыны, заснаваны ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў, створанай пры ЮНЕСКА.

Гэтая дата была ўсталявана з мэтай павялiчыць узровень грамадскай дасведчанасцi ў галіне разнастайнасцi сусветнай спадчыны і прыцягнуць увагу да неабходных мерапрыемстваў, якія здольны палепшыць стан захавання гэтых помнікаў.

15 ліпеня 2005 г. архітэктурны, жылы і культурны комплекс Радзівілаў быў уключаны ў Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як «выдатны прыклад архітэктурнага ансамбля, які ілюструе значны перыяд чалавечай гісторыі». Ужо не адно стагоддзе гэты ўнікальны аб’ект зачароўвае прыгажосцю сваіх маляўнічых паркаў, хараством пышнай архітэктуры і містычнымі таямніцамі, якімі ён ахутаны.

Запрашаем наведаць старадаўні Нясвіж, каб зазірнуць углыб стагоддзяў, дакрануцца да гісторыі і на свае вочы ўбачыць цудоўную веліч і прыгажосць палацава-паркавага комплекса!

Глядзець ролік


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: