Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём бацькі!
Немагчыма пераацаніць значэнне бацькі ў жыцці кожнага чалавека.
Адважны абаронца, мудры настаўнік, верны сябар і памочнік, апора і падтрымка. Быць добрым бацькам, служыць прыкладам мужнасці, гонару і мэтанакіраванасці –гэта самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны.
Жадаем усім бацькам моцнага здароўя, дабрабыту, разумення і падтрымкі з боку блізкіх людзей! Няхай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашыя шчаслівыя сем'і! Няхай у вас заўсёды будзе нагода для гонару за сваіх дзяцей, а ў іх – імкненне прытрымлівацца вашага годнага прыкладу!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: