РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ ПА ПАПУЛЯРЫЗАЦЫІ ЎНУТРАНАГА ТУРЫЗМУ «ВАНДРУЙ. АДЧУЙ. НАТХНЯЙСЯ»

2 і 3 чэрвеня музей-запаведнік “Нясвіж” у чарговы раз далучыцца да ўдзелу ў Рэспубліканскай турыстычнай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся».
2 чэрвеня для жадаючых наведаць музей-запаведнік будзе праведзена аглядная экскурсія "Гісторыя будаўніцтва рэзідэнцыі Радзівілаў" на бясплатнай аснове.
Пачатак экскурсіі – у 12.15.
3 чэрвеня будзе арганізавана тэматычнае экскурсійнае абслугоўванне "Інтэр'еры і калекцыі Нясвіжскага палаца" на бясплатнай аснове (пры ўмове набыцця ўваходных білетаў у Палац).
Пачатак экскурсіі – у 10.00.
Абавязковая ўмова – папярэдні запіс да 31 мая па тэлефонах: +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: