Флаг РБ Герб РБ

Стартаваў міжнародны круглы стол у гонар 35-годдзя СНД

Стартаваў міжнародны круглы стол у гонар 35-годдзя СНД.

Першы дзень працы — Мінск, Штаб-кватэра Выканкама СНД.
1000058929.jpg
16 красавіка 2026 года ў Мінску дадзены старт міжнароднаму кругламу сталу "Захаванне і папулярызацыя культурнай спадчыны на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў", прымеркаванаму да 35-годдзя СНД і Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.
1000058930.jpg
Удзельнікі — кіраўнікі і спецыялісты базавых арганізацый дзяржаў -удзельніц СНД у сферы культуры, маладзёжнай палітыкі і турызму, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў і профільных устаноў. Ключавыя падзеі дня: Урачыстае адкрыццё ў Выканаўчым камітэце СНД. Азнаямленне з экспазіцыяй, прысвечанай беларускім аб'ектам матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама фотапраектам аб дзейнасці музея-запаведніка “Нясвіж”.
1000058934.jpg
Паседжанне па Тэме «Побач з сучаснасцю —мінулае. Захаванне і папулярызацыя сусветнай культурнай спадчыны на прасторы СНД». Пасля паседжання ўдзельнікі адправяцца ў Нясвіж — другі дзень працы працягнецца ўжо на пляцоўцы Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

Арганізатары:
- Выканаўчы камітэт СНД;
- Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- Музей-запаведнік "Нясвіж" (базавая арганізацыя СНД па музейнай справе).
1000058933.jpg

Наперадзе — абмеркаванне ролі базавых арганізацый СНД ва ўмацаванні ўзаемадзеяння профільных устаноў, экскурсійная праграма і прыняцце выніковай рэзалюцыі.