Студэнт, лаві момант! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Студэнт, лаві момант!

Студэнт, лаві момант!

З 20 студзеня па 5 красавіка 2021 года кошт ўваходных білетаў у асноўную экспазіцыю "Палацавага ансамбля" для студэнтаў складае ўсяго 2 рублі! Асаблівай умовай для куплі білета па льготнай цане з'яўляецца наведванне выставы крэслаў "Пасядзім з густам!" і ўдзел у квэст-віктарыне "Пасядзім-падумаем"

Паўдзельнічаць у квэст-віктарыне "Пасядзім-падумаем" могуць каманды ад 2 да 5 чалавек, а для адказаў на пытанні неабходныя інтуіцыя, кемлівасць, ўважлівасць і шанцаванне. Кошт квэст-віктарыны для груп да 10 чалавек – 15 рублёў. За такую ​​суму вам прадастаўляецца магчымасць цікава правесці час, выпрабаваць сябе ў інтэлектуальным паядынку, атрымаць падарункі.

Увага: у паказаны кошт не ўваходзіць экскурсійнае абслугоўванне !!!

Даведкі і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 01770 20602; 8 029 551 80 51.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: