Сустрэча клубаў ЮНЕСКА ў Нясвіжы
8 снежня замак князёў Радзівілаў стаў месцам Сустрэчы клубаў ЮНЕСКА “Кліо” (Нясвіж), “Пошук” і “Пегас” (абодва - Слуцк).
Праграма сустрэчы, пад агульнай назвай «Сябры назаўжды», была накіравана на развіццё творчага і лідэрскага патэнцыялу моладзі праз паглыбленне іх ведаў аб Мэтах устойлівага развіцця, дзейнасці ААН, ЮНЕСКА і БелАЮ праз стварэнне ўмоў для набыцця навыкаў эфектыўных і бесканфліктных зносін.
Усяго ў Нясвіжскай сустрэчы клубаў ЮНЕСКА прынялі ўдзел 30 маладых людзей, якіх аб’яднала сяброўства на доўгія гады.
Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступіў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: