Сустрэча клубаў ЮНЕСКА ў Нясвіжы — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Сустрэча клубаў ЮНЕСКА ў Нясвіжы

Сустрэча клубаў ЮНЕСКА ў Нясвіжы
19 кастрычніка замак князёў Радзівілаў стаў месцам сустрэчы клубаў ЮНЕСКА “Кліо” (Нясвіж), “Пошук” і “Пегас” (абодва – Слуцк).


Праграма сустрэчы, пад агульнай назвай “Сябры назаўжды”, была накіравана на развіццё творчага і лідэрскага патэнцыялу моладзі праз паглыбленне іх ведаў аб Мэтах устойлівага развіцця, дзейнасці ААН, ЮНЕСКА і БелАЮ праз стварэнне ўмоў для набыцця навыкаў эфектыўных і бесканфліктных зносін.

Усяго ў Нясвіжскай сустрэчы клубаў ЮНЕСКА прынялі ўдзел 30 маладых людзей, якіх аб’яднала сяброўства на доўгія гады.

Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступіў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: