Сёння ў Мінску пачне працу другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу
Гэта адна з самых значных падзей у грамадскім і палітычным жыцці краіны, якая традыцыйна становіцца пляцоўкай для шырокай дыскусіі пра будучыню Беларусі.
З пасланнем да беларускага народа і парламента звернецца Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
1 ключавая задача УНС - зацвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступную пяцігодку. Прыярытэты, пазначаныя ў новым дакуменце, ахопліваюць усе сферы жыцця: дэмаграфічную бяспеку, маладзёжную палітыку, фарміраванне чалавечага капіталу (уключаючы адукацыю), стварэнне ўтульных і камфортных умоў жыцця і годнай працы, развіццё лічбавай эканомікі, рабатызацыі, аўтаматызацыі, фарміраванне моцных рэгіёнаў, забеспячэнне міру і бяспекі, а таксама турызм.
2 Акрамя зацвярджэння стратэгічных праграм, на пасяджэнні УНС будуць упершыню разгледжаны кадравыя пытанні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, што цяпер уваходзіць у кампетэнцыю сходу. Дэлегатам трэба будзе абраць пяць новых суддзяў Канстытуцыйнага Суда, якія сыходзяць у адстаўку па дасягненні 70-гадовага ўзросту.