Толькі ў дні восеньскіх школьных канікулаў!
31 кастрычніка і 1, 2, 3, 4 лістапада 2022 года ў Нясвіжскім замку будзе праводзіцца экскурсія з элементамі тэатралізацыі і квэста «Беларускі барон Мюнхгаўзен Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку».
Усе дзіцячыя групы, якія замовяць экскурсію па музейнай экспазіцыі Нясвіжскага замка, змогуць ажыццявіць незабыўнае падарожжа ў мінулае, даведацца шмат новага і займальнага з жыцця Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку, і асабіста пазнаёміцца з дзесятым нясвіжскім ардынатам і яго акружэннем.
Вас чакаюць цікавыя пытанні і заданні, рэбусы і загадкі. Чакаем Вас!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: