«Упершыню экспанат»
З 5 ліпеня 2023 г. у Вялікай выставачнай зале палацавага ансамбля дзейнічае выстава «Упершыню экспанат», прымеркаваная да 30-годдзя музея-запаведніка «Нясвіж».
На ёй прадстаўлена звыш 300 прадметаў з музейных фондаў, якія дагэтуль не выстаўляліся ў пастаяннай экспазіцыі. Сярод іх — археалагічныя знаходкі, зробленыя падчас даследаванняў палацавага ансамбля; творы мастакоў, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з Нясвіжам; манеты перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; калекцыя мінералаў; рэдкія друкаваныя выданні, фотаздымкі і многае іншае.
Сярод экспанатаў вылучаюцца прадметы, якія ў розныя часы былі перададзены ў дар музею прадстаўнікамі роду Радзівілаў: геаграфічныя карты мінулых стагоддзяў, гравюры і замалёўкі, медалі ў гонар славутых князёў.
Таксама на выставе можна бачыць вынікі работы рэстаўратараў. Прадстаўлены шэраг адноўленых прадметаў, якія прайшлі рэстаўрацыю, і іх фота на момант паступлення ў музей.
Даведкi па тэлефоне: +375 1770 206 02.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: