Ёсць "турыстычны оскар"!
За актыўны ўдзел у Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг "АДПАЧЫНАК-2022", якая праходзіла з 31 сакавіка па 2 красавіка ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа", музей-запаведнік "Нясвіж" узнагароджаны Дыпломам і статуэткай.
"Адпачынак-2022" — самая буйная турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі "Турызм і адпачынак".
Выставу-кірмаш праводзіць Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" сумесна з Міністэрствам спорту і турызму.
Гэта дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: