З Днём сям'і! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

З Днём сям'і!

З Днём сям'і!

Дарагія сябры!

 

Ад імя Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" сардэчна віншуем вас з Днём сям'і! Няхай у вашых дамах заўсёды пануе любоў, згода і ўзаемаразуменне. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і радасці, а кожны дзень няхай будзе напоўнены светлымі момантамі і цёплымі сустрэчамі.

Няхай сям'я стане надзейнай апорай і крыніцай натхнення на доўгія гады!

Са святам!

 

Увага! 17 мая 2025 года арганізуем акцыю "Усёй сям'ёй у музей!"

 

Пры прад'яўленні пасведчання шматдзетнай сям'і можна бясплатна наведаць пастаянныя экспазіцыі Палацавага ансамбля і Ратушы. Таксама для дарослых членаў шматдзетных сем'яў даступны льготныя білеты на культурныя мерапрыемствы "Трафейны век" і "Ноч музеяў-2025".

 

Падарыце сваёй сям'і незабыўныя ўражанні і правядзіце дзень разам у музеі!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: