Запрашаем на мерапрыемствы 8 і 9 сакавіка
Мілыя жанчыны, віншуем вас з 8 Сакавіка – святам вясны, прыгажосці, кветак і цёплых пажаданняў! І запрашаем правесці займальныя выхадныя з блізкімі і каханымі. Толькі 8 Сакавіка ў рамках акцыі "Мілым дамам" пры наведванні Тэатральнай залы палацавага ансамбля вас чакае:
- дзіцячая творчая майстэрня, дзе можна будзе зрабіць падарунак маме, бабулі ці сястры сваімі рукамі;
- фотазона з магчымасцю адчуць сябе княжацкай асобай і зрабіць фотаздымак у гістарычным касцюме ці відэасэлфі на памяць.
Акрамя таго, 8 і 9 сакавіка з 11.00 госці змогуць зазірнуць у "люстэрка часу" і пагрузіцца ў свет модных трэндаў розных эпох падчас тэатралізаванай экскурсіі ў традыцыях княжацкага двара "Модны праменад". Шпацыруючы па палацы, вы сустрэнеце герояў у элегантных гістарычных уборах, даведаецеся пра метамарфозы касцюма былых часоў, а таксама пазнаёміцеся з моднымі прыдворнымі традыцыямі.
Пачніце вясну з яркіх эмоцый у музеі-запаведніку "Нясвіж"!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: