ДЗІЦЯЧЫ АДУКАЦЫЙНЫ ЦЭНТР ЗАПРАШАЕ — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

ДЗІЦЯЧЫ АДУКАЦЫЙНЫ ЦЭНТР ЗАПРАШАЕ

З 23 снежня 2019 да 15 студзеня 2020
 ДЗІЦЯЧЫ АДУКАЦЫЙНЫ ЦЭНТР ЗАПРАШАЕ ДЗЯЦЕЙ, БАЦЬКОЎ І ПЕДАГОГАЎ НА ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
 Ў КАФЭ «САЛОДКАЯ БАТЛЕЙКА» 
alt

 Вас чакаюць вясёлыя мерапрыемствы з незвычайнымі героямі, займальнымі заданнямі, яркімі эмоцыямі і незабыўнымі ўражаннямі!  

Зімовыя забавы – гэта гульні і конкурсы, навагоднія сувеніры, магчымасць сфатаграфавацца з персанажамі свята і паласаваца ў кафэ «Салодкая батлейка». 

 У праграме:

  • гульнёвая забаўляльная праграма “Эльфійскі Новы год” (кошт паслугі – 60 р.); 
  • лялечны спектакль “Снягурушка” (кошт паслугі – 25 р.); 
  • музейна-педагагічны занятак “Гісторыя навагодняй цацкі” (кошт паслугі – 12 р. 50 к.);
Колькасць наведвальнікаў падчас правядзення мерапрыемстваў – не больш за 25 чалавек.

 Замовіць паслугу можна па тэл. 8 01770 23955, 8 01770 59396

ПАПЯРЭДНІ ЗАПІС АБАВЯЗКОВЫ!


* У перыяд з 23 снежня 2019 да 15 студзеня 2020 пройдуць майстар-класы па вырабу навагодніх і калядных ёлачных цацак. Кошт занятка (30 мін.) для аднаго наведвальніка – 7 р. Кожнаму ўдзельніку навагодняя цацка ў падарунак.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: