Знакавыя экспанаты — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Знакавыя экспанаты

Знакавыя экспанаты
Часовая экспазіцыя Сяргея і Льва Гумілеўскіх «Не пакідай мяне, мой светлы сум» заззяла новымі гранямі, узбагаціўшыся двума сапраўды знакавымі экспанатамі: бюстамі Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл і Мікалая Радзівіла Чорнага.

 

Марыя Дарота дэ Кастэлян была знакавай фігурай у гісторыі Беларусі і, у асаблівасці, Нясвіжа. Яе дзеі сталі падмуркам для росквіту горада, пакінуўшы пасля сябе скарбніцу найбагацейшага культурнай спадчыны.

 

Мікалай Радзівіл Чорны-волат роду Радзівілаў і Вялікага Княства Літоўскага. Яго дзейнасць мела вялікае значэнне для палітычнага і культурнага жыцця рэгіёна.

 

Гісторыя нараджэння гэтых скульптурных шэдэўраў бярэ пачатак яшчэ 1991 г. Тады скульптары Гумілеўскія, натхнёныя веліччу мінулага, стварылі выдатныя скульптуры выбітных асоб, якія цяпер ўпрыгожваюць алею бюстаў у Нясвіжскім парку. Можна сказаць, што увасобленыя ў бронзе вобразы Марыі Дароты і Мікалая Чорнага на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў ўбіралі ў сябе гісторыю жыцця сваіх творцаў, каб сёння падзяліцца гэтай гісторыяй з намі.

Паспяшайцеся ўбачыць гэтыя і іншыя выдатныя творы на часовай экспазіцыі Сяргея і Льва Гумілеўскіх "Не пакідай мяне, мой светлы сум", якая працягнецца да 13 красавіка 2025 г.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: