Флаг РБ Герб РБ

Фрагмент слуцкага кунтушовага пояса



DSC_5068.jpg

Фрагмент слуцкага кунтушовага пояса;

другая палова XVIII стагоддзя;

шоўк, нітка сярэбраная, ткацтва;

l - 46 см, b-29 см.

 Фрагмент з'яўляецца адрэзам двухбаковага кунтушовага "слуцкага" пояса, выяўленым у ходзе даследаванняў з 26 па 30 чэрвеня 2017 г. у крыпце касцёла Божага Цела ў Нясвіжы ў рамках рэалізацыі праекта "Даследаванні і канцэпцыя прыстасавання да наведвання пахавальні княжацкага роду Радзівілаў у крыптах нясвіжскага касцёла". Пояс быў знойдзены ў саркафагу. Асоба, якая знаходзіцца ў саркафагу, ідэнтыфікуецца даследчыкамі як Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку" (1734 - 1790).


Слуцкі пояс-элемент мужчынскага касцюма Вялікага Княства Літоўскага. Лічыўся прыкметай высакароднага паходжання, яго наяўнасць паказвала таксама і на дабрабыт ўладальніка. Назва паходзіць ад назвы горада Слуцк у Беларусі, дзе была заснавана знакамітая Слуцкая мануфактура, стваральнікам якой быў Міхаіл Казімір Радзівіл "Рыбанька"(1702-1762 ).