Латарынгскі шасціканцовы крыж
Латарынгскі шасціканцовы крыж;
сярэдзіна XVIII ст;
срэбра, ліццё, гравіроўка;
l - 2,0 см; b-1,0 см.
Дадзены прадмет быў знойдзены пры даследаваннях у крыпце касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Знойдзены ў саркафагу, дзе пахавана Францішка Уршуля Радзівіл.
Крыж шасціканцовы з двума папярочкамі, размешчанымі бліжэй да верхняга канца. Ніжняя — даўжэй верхняй. Усе канцы крыжа пашыраны.
Латарынгскі крыж, таксама вядомы як "анжуйскі крыж", — геральдычная фігура, якая ўяўляе сабой крыж з двума папярочкамі. Назва паходзіць ад Латарынгіі — вобласці на мяжы Францыі і Германіі. Дарэчы, сімвалам апошняй з'яўляецца менавіта Латарынгскі крыж.
Латарынгскі крыж падобны з патрыяршым, аднак на Патрыяршым крыжы папярочкі, як правіла, размешчаны у верхняй частцы крыжа, а верхняя — карацей ніжняй.
Да ведама: латарынгскі крыж з'яўляецца таксама крыжам Эладскай праваслаўнай царквы. Ён выкарыстоўваўся ў Беларусі ў Сярэднявеччы.