Аглядная экскурсія “Знаёмства з гісторыяй, архітэктурай, абаронай Нясвіжскага замка Радзівілаў” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ
Аглядная экскурсія “Знаёмства з гісторыяй, архітэктурай, абаронай Нясвіжскага замка Радзівілаў”

Аглядная экскурсія “Знаёмства з гісторыяй, архітэктурай, абаронай Нясвіжскага замка Радзівілаў”

З 1 сакавіка ў нашым музеі прапануецца новая паслуга: агляднае экскурсійнае абслугоўванне “Знаёмства з гісторыяй, архітэктурай, абаронай Нясвіжскага замка Радзівілаў” па экспазіцыі ў аддзеле экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці “Палацавы ансамбль” (пешаходная, для наведвальнікаў з парушэннем зроку). 

Маршрут экскурсіі ўключае тэрыторыю палацавага комплекса і экспазіцыйныя залы першага паверха. Прадугледжана тактыльнае знаёмства з макетамі найбольш значных экспанатаў, а таксама з арыгінальнымі прадметамі экспазіцыі.

Запрашаем сацыяльныя арганізацыі і індывідуальных наведнікаў.

Група да 3-х чалавек

1-ы маршрут (2 гадзіны 15 хвілін) - 24 BYN;

2-і маршрут, 3-і маршрут (1 гадзіна 30 хвілін) - 16 BYN;

4-ы маршрут (45 хвілін) - 8 BYN.

 Тэлефоны для даведак і заказа экскурсіі: +375 (17) 702-06-02, +375 (29) 551-80-51, +375 (29) 190-31-49.