"Спорт у эпоху замкаў і магнатаў" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

"Спорт у эпоху замкаў і магнатаў"

Так называецца новая экскурсія, распрацаваная ў музеі-запаведніку «Нясвіж» адмыслова да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў. Яна распавядае аб тым, як ставіліся да спорту ўладары Нясвіжскага замка князі Радзівілы. Маршрут праходзіць па цэнтральным двары палацавага комплекса з выхадам на валы і бастыёны.


Падчас экскурсіі вы дазнаецеся:
  • як былі звязаны спорт і «навукі рыцарскія» XVI ст.;
  • якім рухомым гульням аддавалі перавагу прадстаўнікі княжацкага роду ў часы будаўніцтва замка;
  • як праходзілі ўрокі фізічнага выхавання ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме;
  • якое дачыненне мае Мікалай Крыштаф Радзівілл Сіротка да ўзнікнення коннага спорту;
  • што такое «каруселі» і чаму яны былі папулярнымі ў Нясвіжы XVIII ст.;
  • у гонар каго з Радзівілаў праходзіў турнір па коннаму пола;
  • ці можна лічыць Нясвіж месцам нараджэння айчыннага тэніса;
  • колькі більярдных сталоў было ў палацы, і як склаўся іх лёс.
     Таксама можна на ўласныя вочы ўбачыць наваколлі былой магнацкай рэзідэнцыі, дзе некалі віравала спартыўнае жыццё, і фотаздымкі з архіва княжацкай сям’і.

Працягласць: 45 хвілін
Мова экскурсіі: беларуская, руская
Кошт: экскурсійнае абслугоўванне
Рэкамендацыі: вазьміце з сабой зручны абутак
Дзеці дапускаюцца толькі ў суправаджэнні дарослых!

Экскурсія даступная з 1 мая па 30 верасня.
Даведкі па тэлефонах: + 375177020602, МТС +375295518051.