Унікальныя магчымасці
Гістарычная каштоўнасць аднаго з самых старажытных Палацава-паркавых комплексаў Еўропы, зачаравальныя сваёй прыгажосцю палацавы ансамбль і прылеглыя да яго паркі, аўтэнтычная атмасфера сярэднявечча і сучасныя тэхнічныя магчымасці робяць музей-запаведнік «Нясвіж» унікальнай пляцоўкай для арганізацыі мерапрыемстваў розных фарматаў.
Толькі ўявіце сабе наступную стратэгічную сесію кіруючага складу вашай кампаніі ў інтэр'ерах сярод артэфактаў XVI-XIX стагоддзяў; або здавалася б звычайнае штогадовае выязное мерапрыемства Вашага калектыву, якое нечакана для ўсіх перарасце ў сапраўдную прыгоду, якая адбудзецца ў самых патаемных кутках Замка, недаступных для звычайных турыстаў.
Прапануем вашай увазе прыклады рэалізаваных раней праектаў і з задавальненнем запрашаем арганізаваць ваша наступную падзею ў сапраўды ўнікальным месцы, што дазволіць зрабіць любое мерапрыемства больш цікавым за папярэдняе. Вось некаторыя з магчымых фарматаў праектаў, якія можна арганізаваць на тэрыторыі музея-запаведніка "Нясвіж":
Дзелавы фармат – канферэнцыі, семінары, форумы, стратэгічныя сесіі, цыклавыя нарады.
Карпаратыўныя мерапрыемствы – дні нараджэння кампаній, прафесійныя святы, teambuilding.
Iміджавыя праекты – кліенцкія мерапрыемствы, прэзентацыі, fashion-паказы.
Прыватныя падзеі – вяселлі.
Канцэрты, фестывалі, прэміі, дабрачынныя акцыі.
Па пытаннях арганізацыі мерапрыемстваў вы можаце звярнуцца:
тэл. (Беларусь): 8 01770 5-14-36.
тэл. (Расія): +7 (901) 186-52-32;
e-mail: kultorg@niasvizh.by