Флаг РБ Герб РБ

Ноч музеяў-2026

Ноч музеяў-2026

Нясвіжскі замак запрашае на “Ноч музеяў-2026”

 

16 мая 2026 года а 19 гадзіне Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае на мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня музеяў.

У палацы для гасцей будзе праходзіць тэатралізаваная экскурсія-анімацыя з элементамі квэста “Антычныя загадкі Нясвіжскага замка”. Гэта не проста шпацыр па залах, а займальная прыгода. Удзельнікам трэба будзе разгадваць таямніцы старажытнага архіва, шукаць зніклыя лісты і выконваць заданні антычных персанажаў. Вас чакаюць незвычайныя сустрэчы з насельнікамі замка, музыка ў выкананні фартэпіяннага трыа “Трыо Тайм”, загадкі, таямніцы, адкрыцці, танцы, прызы…

Акрамя таго ў Цэнтральным двары палацавага ансамбля разгорнецца сапраўднае свята для ўсіх! Маленькіх гасцей чакае дзіцячая гульнявая зона. Для аматараў незвычайных фота – відэаспінэр для стварэння вашых яркіх відэаролікаў, пляцоўка з “жывымі скульптурамі” і магчымасць прымераць гістарычны касцюм. На сцэне – легендарны ансамбль “Харошкі”. І адна з важных падзей вечара – кірмаш рамеснікаў. Тут можна не толькі палюбавацца ўнікальнымі вырабамі ручной працы, але і знайсці той самы сувенір на памяць з часцінкай нясвіжскай казкі.

У рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў будзе дзейнічаць акцыя “Музей запрашае” – магчымасць ільготнага наведвання мерапрыемстваў па адзіным білеце.

КОШТ БІЛЕТАЎ:

адзіны ўваходны білет*

- поўны - 35.00 руб.

- ільготны (для школьнікаў, студэнтаў, дарослых членаў шматдзетных сем'яў) - 25.00 руб.

 

*У кошт АДЗІНАГА БІЛЕТА ўключана наведванне праграмы “Ноч музеяў-2026” у Цэнтральным двары і наведванне тэатралізаванай экскурсіі-анімацыі “Антычныя загадкі Нясвіжскага замка” ў Палацавым ансамблі.

 

Білеты на мерапрыемствы можна набыць:

- з 18:00 да 20:00 у інфармацыйна-касавым цэнтры,

- з 18:40 да 21:00 у касах палаца.

 

Білеты У ДВОР на тэматычную праграму “Ноч музеяў-2026” можна набыць АНЛАЙН па спасылцы