Увага!
Мы з радасцю аб'яўляем аб дадатковай праграме «Вялікага каляднага канцэрта»!
Усіх аматараў класічнай музыкі запрашаем на "Вялікі калядны канцэрт", які адбудзецца 25 снежня, у чацвер, у 17:00 у Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца. Гэта святочнае музычнае падарожжа – музыка І. С. Баха, знакамітыя “Поры года” А. Вівальдзі, творы Г. Ф. Гендэля, а таксама навагодняя музыка Л. Андэрсана, А. Цфасмана і М. Тарывердзіева. У праграме таксама джазавыя апрацоўкі класікі і спецыяльныя аранжыроўкі, створаныя для гэтага чароўнага свята.
Канцэрт абяцае напоўніць сэрцы адчуваннем урачыстасці і святочнага настрою. Хай гэты вечар ператворыцца ў сапраўдны цуд і адкрые чараду дзіўных зімовых дзён!
Не прапусціце! Чакаем усіх 25 снежня а 17:00!
Білеты https://ticket.niasvizh.by/scheme/E9F72787334B001A4160190C4830D64021F35813/2025-12-25/17:00