КАНЦЭРТНАЯ ПРАГРАМА «КЛАСІК DRIVE»
Бах, Моцарт і Чайкоўскі загучаць па-новаму: у Нясвіжскім замку – праграма "Класік Drive".
28 сакавіка 2026 года ў 14.00 і 17:00 Тэатральная зала Палацавага ансамбля ў Нясвіжы стане пляцоўкай для смелага музычнага эксперымента.
Бах, Моцарт, Чайкоўскі... Творы гэтых майстроў вядомы нават людзям, далёкім ад класічнай музыкі.
А што калі мелодыі мінулых эпох узбагаціць гучаннем сучасных інструментаў, дадаць вастрыню сучасных рытмаў і экспрэсіўнасць сучасных гармоній?!
Менавіта гэта і прапануе ансамбль "Music Time" у новым праекце "Класік Drive".
Запрашаем вас адкрыць для сябе знаёмую музыку з зусім новага боку!Білеты ўжо ў продажы: