Часовая экспазіцыя “Мінулае застаецца”
Часовая экспазіцыя “Мінулае застаецца” прадстаўляе творы сучаснага мастака Віктара Варанкевіча.
Варанкевіч Віктар Сяргеевіч нарадзіўся ў 1961 годзе ў Мінску. З 7 класа наведваў выяўленчую студыю Палаца культуры прафсаюзаў пад кіраўніцтвам Г.У. Камлюка. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (зараз — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Быў сябрам моладзевай секцыі Саюза мастакоў. З 90-х гадоў мастак займаўся рэстаўрацыяй абразоў і жывапісу. Адначасова стаў кіраўніком выяўленчай студыі пры ДЮК “Атлант”, дзе працаваў 34 гады. З 2011 года Віктар Сяргеевіч быў прыцягнуты да капійнай працы ў музеях Беларусі (у тым ліку — Нацыянальны гістарычны музей, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, музей “Замкавы комплекс “Мір”). З 2015 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Яго карціны знаходзяцца ў фондах вядучых музеяў Беларусі і прыватных калекцыях.
Серыя графічных малюнкаў перыяду 1980-1984 гг. прадстаўлена на часовай экспазіцыі 17 творамі мастацтва. Яны былі выкананы падчас падарожжа Віктара Сяргеевіча па Беларусі. Мастака вабілі цікавыя гісторыі, архітэктурныя помнікі і загадкавыя мясціны.
Малюнкі выкананы на фарбаванай паперы. Тэхніка твораў разнастайная, ў залежнасці ад таго, што было ў распараджэнні мастака: аловак, соус, змешаная тэхніка.
Тэрмін дзеяння часовай экспазіцыі: 11.08.2023 — 30.10.202323 гг.
Месца правядзення: выставачная зала інфармацыйна-касавага цэнтра.
Уваход вольны.