«Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан»

«Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан»

З 24 сакавіка да 15 мая 2025 г. у выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае часовая экспазіцыя “Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан”.

Праект прымеркаваны да 20-годдзя ўключэння Нясвіжскага замка (Рэспубліка Беларусь) і 25-годдзя ўключэння Казанскага Крамля (Рэспубліка Татарстан, Расійская Федэрацыя) у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава знаёміць з чатырма аб'ектамі на тэрыторыі Рэспублікі Татарстан, якія былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Гісторыка-архітэктурны комплекс Казанскага Крамля, Балгарскі гісторыка-археалагічны комплекс, Успенскі сабор і манастыр вострава-града Свіяжска і Астранамічныя абсерваторыі Казанскага Федэральнага Універсітэта.

Аснова выставы – фотавыявы помнікаў Сусветнай спадчыны. Здымкі зроблены спецыяльна для гэтага праекта казанскім фатографам, членам Саюза фотамастакоў Расіі Валерыем Паўлавым. Кожны з раздзелаў суправаджаецца анатацыяй, якая расказвае аб выдатнай універсальнай каштоўнасці аб'екта ЮНЕСКА. Нагадаем, што ў лістападзе 2024 годзе ў Музеі-запаведніку “Казанскі Крэмль” быў адкрыты і дзейнічае зараз вялікі праект “Нясвіж – здабытак сусветнай культуры” – выстава фатаграфій Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча, лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты праект расказвае гасцям і жыхарам сталіцы Рэспублікі Татарстан аб архітэктурных помніках і музейных калекцыях Нясвіжскага замка. Такім чынам, гэты праект працягвае супрацоўніцтва паміж музеямі-запаведнікамі “Нясвіж” і “Казанскі Крэмль”.