“ЧАС – ХУТКАЯ РАКА…” — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

“ЧАС – ХУТКАЯ РАКА…”

 “ЧАС – ХУТКАЯ РАКА…”

15 сакавіка ў малой выставачнай зале палаца Радзівілаў у Нясвіжы у рамках мерапрыемстваў па правядзенню Года гістарычнай памяці адкрыецца выстава-атракцыён па матывах творчасці ветэрана беларускай анімацыі, мастака і рэжысёра Алы Мацюшэўскай. Часовая экспазіцыя прадастаўлена Музеем гісторыі беларускага кіно (філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея РБ). 

   Панараму беларускай анімацыі нельга ўявіць без самабытнага і ўнікальнага талента мастака-пастаноўшчыка Алы Мацюшэўскай. Гэтаму майстру падуладна ўсё – і стылістыка дзіцячага малюнка ў стужцы “Лыжка для салдата”, і глыбокае пранікненне ў візуальнае мысленне Марка Шагала ў карціне “Марк Шагал. Пачатак”, і тонкае адчуванне эпохі Адраджэння ў фільме “Дантэ. Беатрычэ”.

На выставе прадстаўлены аўтарскія эскізы Алы Мацюшэўскай, якія сталі асновай фонаў і вобразаў герояў амаль двух дзясяткаў мультфільмаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і адлюстроўваюць творчы пошук аўтара, асноўныя этапы яго працы – раскадроўка (выяўленчы канспект будучага фільма), падрыхтоўчыя і стылявыя эскізы і, нарэшце, кадры з гатовых фільмаў, многія з якіх, дарэчы, адзначаны прызамі міжнародных кінафестываляў менавіта за выяўленчае вырашэнне.

Арганічна дапаўняе і ўзбагачае экспазіцыю серыя гульнёвых атракцыёнаў (аптычных ілюзій) на аснове кадраў і персанажаў прадстаўленых фільмаў, а таксама тэматычныя інсталяцыі і фотазона.

На працягу выставы яе прадметная экспазіцыя будзе дапаўняцца экраннай – рэтраспектывай лепшых мультфільмаў Алы Мацюшэўскай.

Месца правядзення выставы: г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2

Палацавы ансамбль Радзівілаў

з 1 мая па 30 верасня – з 10:00 да 19:00 (квіток можна набыць да 18:00).

Тэл. для даведак: +375 1770 20602, +375 29 5518051, +375 29 1903149.

Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін

https://t.me/niasvizh_museum