Акварэль Алены Зданевіч
З 16 лістапада 2018 г. па 30 студзеня 2019 г. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу «Тутэйшае», на якой выстаўлены два дзесяткі работ мастака-акварэліста Алены Зданевіч.
Алена Зданевіч нарадзілася ў Гродна, у 1962 г. У 1985 г. скончыла архітэктурны факультэт Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута (цяпер — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). Працуе ў сферы дызайна інтэр’ера, графікі, ілюстрацыі. З 2012 г. з’яўляецца выкладчыкам ў арт-студыі «AZ-art».
Пра праект «Тутэйшае» мастачка гаворыць: «Гэта выстава з’яуляецца вынiкам плэнэрау i вандровак апошнiх гадоу па Беларусi. Жывая акварэльная практыка, натхненая цiкавасцю i любоўю да родных мясцiн. Вялiкiя i малыя гарады, вёскi, людзi, сляды багатай культуры, кранальная прыгажосць краявiдаў — усе гэта дае сiлы для працы»
Азнаёміцца з творчасцю мастачкі можна ў зале Інфармацыйна-касавага цэнтра. Наведванне бясплатнае.