Часовая экспазіцыя “Летапіс праса: разгладзім старонкі”
З 8 чэрвеня па 12 лістапада 2023 года ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля дзейнічае часовая экспазіцыя “Летапіс праса: разгладзім старонкі” з прыватнай калекцыі старшыні Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання калекцыянераў Барыса Васільева і прэсафіліста Юліі Ржэўскай.
Экспанаты выставы адлюстроўваюць незвычайную гісторыю праса. Разнастайныя прасавальныя інструменты вырабляліся з дрэва, каменя, шкла, жалеза, латуні, бронзы, чыгуну, алюмінію і выкарыстоўваліся для згінання, размякчэння, плісіроўкі і разгладжвання тканіны, а таксама надання неабходнай формы тым ці іншым элементам адзення.
На выставе прадстаўлены прасы з Кітая, Японіі, ЗША, Аўстрыі, Расіі, Беларусі, Італіі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Галандыі, Францыі, Індыі і інш. краін. Прадэманстраваны прыстасаванні і прылады для халоднага прасавання, а таксама ўсе групы прасаў у залежнасці ад спосабу іх падагрэву. Гэта прасы на вуглях, з металічнымі ўстаўкамі (з душой), суцэльналітыя, парафінавыя (награваліся спіртам, газай, бензінам і г.д.), газавыя, паравыя, вадзяныя і, вядома ж, электрычныя. Асобна выдзелены так званыя “спецыяльныя прасы”.
Экспазіцыя пазнаёміць з гісторыяй узнікнення і развіцця праса ў розных краінах: ад з'яўлення першых інструментаў для разгладжвання да прасаў сярэдзіны XX ст. Для кагосьці гэта магчымасць успомніць мінулае і сагрэцца ўспамінамі, а для іншых - даведацца новае і ўшанаваць гісторыю.
Кошт уваходных квіткоў: 5 BYN для дарослых, 2,5 BYN для школьнікаў і студэнтаў. Шматдзетныя сем'і пры наведванні музейных аб'ектаў з трыма і больш непаўналетнімі дзецьмі (да 18 гадоў) - 2,5 BYN.
Даведкі і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 01770 20602; 8 029 551 80 51.
Уваход на выставу магчымы без набыцця білета на наведванне пастаяннай экспазіцыі Палацавага ансамбля.