ГРАНД КІРМАШ у Палацы Радзівілаў
14-15 верасня
ГРАНД КІРМАШ у Палацы Радзівілаў
Гранд кірмаш адбудзецца ў цэнтральным двары
Палацавага ансамбля.
Уваход на кірмаш 2 BYN
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і MuzzicDom запрашаюць усіх на свята кірмашовае, якое перанясе ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. З усіх бакоў люд сцякаецца купіць-прадаць-пагуляць-паглядзець. Шум-гам ад гулу, музыкі, забаваў і танцаў. Вось так і будзе 14 і 15 верасня ў палацы Радзівілаў!
На ГРАНД-КІРМАШЫ вас чакаюць:
- Сустрэча з гаспадаром Палаца Князем Альбрехтам Радзівілам і яго дачкой Эльжбетай;
- Майстры з усёй Беларусі прадставяць кераміка, саламяныя рэчы, лазовыя прылады, драўляныя, тканыя вырабы і нават металічныя — ліццё і кованка, мыла і шмат-шмат усяго для побыту і дабрабыту;
- Фермеры і гастраэнтузіясты са свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, агароднінай, незвычайнымі марынадамі, духмянымі супамі з гарбуза, вяленымі слівамі, травянымі гарбаткамі, сырамі, пасцілой і іншымі прысмакамі для дарослых і дзяцей;
- Рэтра-этна-эксклюзівы ад пана Мар’яна Янушкевіча і легальная кантрабанда напояў ад мясцовых і амерыканскіх бутлегераў;
- Майстар-классы, аўкцыёны, гульні і забавы;
- Вучоныя сабакі і атмасферныя рэтра-фотазоны;
- Квэст кантрабандыстаў;
- Музычная праграма ад шэфа ГРАНД-КІРМАШа Віктара Шалкевіча і яго клезмер-джаз-бэнда;
- Вітаюцца элементы дрэс-кода ў стылі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя!
14-15 верасня / 11:00 — 18:00 / Палацавы ансамбль у Нясвіжы
Квіткі:- 2 руб — уваход на кірмаш
- 16 руб — уваход на кірмаш і ў экспазіцыю
- 30 руб — уваход на кірмаш, у экспазіцыю, удзел у квэсце і пачастунак