выстава работ Міхаіла Карпука — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

выстава работ Міхаіла Карпука

З 13 верасня па 12 лістапада Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу работ Міхаіла Карпука «Беларускі культурны ландшафт» у інфармацыйна-касавым цэнтры.

alt
Міхаіл Андрэевіч Карпук (1930 — 2018гг.) — вядомы беларускі мастак-пастаноўшчык, жывапісец і графік. Нарадзіўся ў вёсцы Мыкшыцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на Беларускай тэлестудыі, а затым на кінастудыі «Беларусьфільм». Ён з’яўляўся пастаянным удзельнікам мастацкіх выстаў і сябрам Беларускага саюза мастакоў.

Работы, прадстаўленыя на выставе «Беларускі культурны ландшафт» адлюстроўваюць этап жыцця і творчасці аўтара, звязаны з пошукам нацыянальных асаблівасцяў, вывучэннем гістарычнага мінулага і народнага характару. Пад час падарожжаў па родным краі ён рабіў шматлікія замалёўкі храмаў, асобных жылых і гаспадарчых пабудоў. Замалёўкі з відамі малых беларускіх гарадоў, вёсак і іх ваколіц сярэдзіны і канца мінулага стагоддзя, захаваныя майстрам, адкрываюць іх «мясцовы каларыт» і атмасферу культурнага жыцця.

Уваход вольны!
  • Тэрмін: з 13 верасня 2019 па 12 лістапада 2019 года.
  • Месца: Інфармацыйна-касавы цэнтр музея-запаведніка.
  • Даведкі па тэлефонах: +375177020602, МТС +375295518051