выстава сучасных мастакоў "Мой Нясвіж"
З 24 жніўня па 5 кастрычніка Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу сучасных мастакоў «Мой Нясвіж».
Нясвіж і яго наваколлі часта натхнялі творчых людзей. Казачны замак, неверагодныя паркі, захапляльныя легенды усё гэта знайшло адлюстраванне ў працах Вольгі Паляковай, Таццяны Красільнікавай і Вольгі Яноўскай.
Удзельніцы выставачнага праекта: «Мы хацелі паказаць гледачу нашу цікавасць і павагу да такога выдатнага культурна-гістарычнага месца».
Убачыць працы беларускіх мастачак можна бясплатна ў інфармацыйна-касавым цэнтры музея-запаведніка.