Міжнародны выставачны праект “Сапраўднае”
З 27 лістапада 2020 г. у Вялікай выставачнай зале музея-запаведніка “Нясвіж” адкрыўся міжнародны выставачны праект “Сапраўднае”.
Мастакі, працы якіх прадстаўлены на выставе, гэта члены і сябры Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць». Амаль чатыры дзясятка ўдзельнікаў, і гэта не толькі прызнаныя майстры сваёй справы (члены беларускіх і замежных мастацкіх саюзаў), але і маладыя мастакі, дзейнасць якіх накіравана на папулярызацыю выяўленчага мастацтва.
У наведвальнікаў выставы будзе магчымасць правесці паралелі паміж гістарычнай мінуўшчынай і сучаснасцю беларускага народа. Кожны глядач знойдзе тут тое, што дорага яму.
Тэмы работ разнастайныя – як родныя краявіды, так і цёплыя партрэты. Але ўсе яны адлюстроўваюць духоўны свет народа. Тое САПРАЎДНАЕ, што жыве навокал.
Выстава працягнецца да 27 лютага 2021 г.
Уваход вольны!