ВЫСТАВА «З ІМЕМ СВЯТОГА ЮРЫЯ»
Месца правядзення: другі паверх Слуцкай брамы. Дата правядзення: з 05 мая па 30 верасня. Толькі ў гэты перыяд у наведвальнікаў з’явіцца шанец убачыць унікальны помнік эпохі барока не толькі звонку, але і ўнутры. Слуцкая брама — гэта адзіныя вароты, што захаваліся ў Беларусі, пабудаваныя ў сістэме гарадскіх умацаванняў у канцы XVI ст. Яны выконвалі не толькі функцыі абарончага ўмацавання, пункта збору падаткаў, а таксама выкарыстоўваліся як культавае збудаванне, на другім паверсе якога размяшчалася капліца Божай Маці. Са старажытных часоў рыцары, перш чым пайсці на вайну, наведвалі храм. Прасілі Бога і святых аб спрыяльным зыходзе бою. Нябесным заступнікам воінаў, гэтак сама, як і земляробаў, лічыцца Святы Юры (Георгій). Менавіта яго рыцары, якія давалі прысягу служыць Богу і Радзіме, лічылі яго сваім нябесным абаронцам. На выставе можна будзе ўбачыць рэканструкцыю і стылізацыю рыцарскіх даспехаў розных перыядаў, а таксама зброю і штандары. Кошт уваходнага квітка: 2 руб. — дарослыя, 1 руб. — школьнікі і студэнты