"Золата іканастасаў. Мастацтва беларускіх майстроў у Маскве" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

"Золата іканастасаў. Мастацтва беларускіх майстроў у Маскве"

"Золата іканастасаў. Мастацтва беларускіх майстроў у Маскве"

У Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля з 29 мая па 1 кастрычніка 2025 г. праходзіць выстава з фондаў Маскоўскага аб'яднанага музея-запаведніка «Золата іканастасаў. МАСТАЦТВА БЕЛАРУСКІХ МАЙСТРОЎ У МАСКВЕ». 

На выставе прадстаўлены ўнікальныя па прыгажосці і тэхніцы выканання прадметы пазалочанай разьбы XVII стагоддзя – царскія вароты, абразы ў раскошных рамах-картушах, фрагменты іканастасаў  –  з фондаў “Маскоўскага дзяржаўнага аб’яднанага мастацкага гісторыка-архітэктурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка”. Многія экспанаты дэманструюцца ўпершыню.

З'яўленне ў Расіі пазалочанай скульптурнай разьбы ў другой палове XVII стагоддзя звязана з перасяленнем у Рускую дзяржаву беларускіх майстроў з Вільні, Полацка, Віцебска, Смаленска, Шклова і іншых гарадоў. Пазалочаная іканастасная разьба, якая вырасла з беларускіх каранёў на рускай глебе, сфармавала ў рускім мастацтве канца XVII стагоддзя мастацка дасканалы варыянт агульнаеўрапейскага стылю.

У творах беларускіх майстроў з'явіліся новыя матывы разьбы стылю “барока” – гнуткая лаза з буйнымі гронкамі вінаграда, звязкі садавіны, завіткі, якія нагадвалі форму жамчужыны, акантавыя лісце высокага рэльефу, натуралістычна перададзеныя кветкі і садавіна. Гэта аказала значны ўплыў на мастацкі строй маскоўскіх храмаў, дзе з'явіліся пышныя іканастасы працы беларускіх разьбяроў і іх рускіх вучняў.

У прадметны шэраг выставы ўключаны кафлі XVII стагоддзя з калекцыі музея “Каломенскае”, на стварэнне якіх значны ўплыў аказалі працы беларускіх майстроў.

Выстава пазалочанай разьбы і каляровай кафлі з'яўляецца вынікам шматгадовай працы спецыялістаў музея па захаванні культурнай спадчыны Расіі і дэманструе шматвяковыя мастацкія сувязі двух славянскіх народаў.

Аўтар канцэпцыі і куратар выставы – В.А. Палякова, намеснік дырэктара па захоўванні музейных фондаў “Маскоўскага дзяржаўнага аб’яднанага мастацкага гісторыка-архітэктурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка”, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі.

Куратар выставы – А.А. Фомчанкава, начальнік аддзела экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці “Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”.

Выстава дзейнічае с 29 мая па 1 кастрычніка 2025 года ў Вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля (г. Нясвіж, вул. Замкавая, 2). Жадаючым пазнаёміцца толькі з выставай не абавязкова набываць білет на наведванне Палацавага ансамбля. Дастаткова аплаціць уводны білет на выставу.


Кошт уваходнага квітка на выставу: 8 руб.
                                                            5 руб. (ільготны)
Кошт тэматычнай экскурсіі " Золата іканастасаў. Мастацтва беларускіх майстроў у Маскве " па выставе для групы да 25 чалавек (працягласць – 45 мін.) – 18 руб. з 01.06.2025 па 1.10.2025.

У перыяд экспанавання выставы, з 29 мая па 1 кастрычніка, у музеі пройдзе акцыя, у рамках якой можна будзе наведаць палац і выставу па адзіным білеце са зніжкай:
Кошт адзінага ўваходнага білета (палац + выстава): 24 руб. 
                                                                                      13 руб. (ільготны)
Кошт экскурсіі "Інтэр'еры і калекцыі Нясвіжскага палаца. Калекцыя пазалочанай разьбы музея "Каломенскае" для групы да 25 чалавек (працягласць – 1 ч. 30 хв.) – 36 руб. 
Правядзенне экскурсіі - па папярэднім запісе ў супрацоўнікаў інфармацыйна-касавага цэнтра.